27 февр. 2018 г.

Экскурсія ў бібліятэку імя Цёткі


Дваццаць сёмага лютага вучні нашага класа наведалі Шчучынскую раённую бібліятэку ім. Цёткі.  Спачатку ў нас была сустрэча з адвакатам, дзе нам расказалі пра правы дзяцей. Мы мелі магчымасць задаць пытанні  спецыялісту. Потым у нас была цудоўная экскурсія па бібліятэцы. Адразу мы пайшлі ў аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры адзінага кніжнага фонду, дзе нам расказалі цікавую інфармацыю пра тое, як паступаюць кнігі і часопісы ў нашу бібліятэку. Затым мы наведалі маркетолагаў. Яны расказалі нам пра сваю прафесію. А яшчэ ад іх мы даведаліся, што наша бібліятэка стала самай лепшай у Гродзенскай вобласці. Далей мы пайшлі да дырэктара бібліятэкі. Яна расказала нам пра прафесію інжынера-праграміста. Апошняй у нашай экскурсіі была чытальная зала.
  Падагульняючы, можна сказаць, што наша экскурсія ў Шчучынскую раённую бібліятэку ім. Цёткі была цікавай і карыснай.
Валчкевич Каралина







Комментариев нет:

Отправить комментарий

АКТИВ КЛАССА

На этой неделе читали